Дзейнасць у 1991 г.

  • Правядзенне разам з Міністэрствам культуры і народнай адукацыі БССР першага Усебеларускага Купалля на культавай гары Радагошча (Наваградскі р-н) з мэтай адраджэння аўтэнтычнага беларускага свята Купалля.

  • Прэзентацыя на Беласточчыне кнігі Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь". Каля 1000 асобнікаў кнігі перададзена беластоцкім школам.

  • Правядзенне культурнай праграмы "Дні Бацькаўшчыны" ў Якуціі з удзелам спеўна-танцавальнага гурта "Рунь".

  • Перадача ў якасці бязвыплатнай дапамогі Беларускаму музею ў Гайнаўцы абліцовачнага карэльскага мармуру на суму некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.

  • Правядзенне культурнай праграмы "Дні Бацькаўшчыны" на Беласточчыне з удзелам народных майстроў, дзіцячага ансамбля "Табарочкі".

  • Канферэнцыя ЗБС "Бацькаўшчына" ў г.Мінску з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры М.Багдановіча. Прысутнічала: 156 дэлегатаў і запрошаныя ад беларускіх суполак.