Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Дзейнасць у 1990 г.

10 верасня

  • Адбылася Устаноўчая канферэнцыя Згуртавання беларусаў свету, прысутнічала звыш 300 дэлегатаў ад усіх абласцей і большасці раёнаў Беларусі, ад беларускіх суполак з Масквы, Ленінграда, Алма-Аты, Якуцка, Петразаводска, Мурманска, Вільні, Рыгі, Таліна і іншых гарадоў. Прынята рашэнне аб утварэнні Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", зацверджаны Статут, Прэзідэнтам абраны Васіль Быкаў, Старшынёй Рады - пісьменнік Яўген Лецка.