Беларускаму дзіцячаму садку ў Беластоку споўнілася 20 гадоў

Беларускамоўныя групы ў Беластоку адзначаць 20-годдзе існавання. У сталіцы Падляшша пройдзе адмысловы з’езд выпускнікоў беларускіх групаў за ўвесь час іх дзейнасці. 

Як адзначыла ў ранішнім эфіры нашага радыё дырэктарка 14 польска-беларускага дзіцячага садка Люцыя Неміровіч, з’езд запланаваны на 23 чэрвеня. 
- Сёлета спаўняецца 20 год беларускім групам. Сардэчна запрашаем выпускнікоў, бацькоў, настаўнікаў і ўсіх, хто любіць нашае прадшколле, каму яно вельмі блізкае, на сустрэчу, якая адбудзецца 23 чэрвеня а 18-й гадзіне!  Дзе будзе арганізавана мерапрыемства, я пакуль дакладна не ведаю, яшчэ дамаўляемся. Але мяркую, што трэба замаўляць вялікую залу, бо за 20 гадоў збярэцца шмат выпускнікоў. 
За дваццаць гадоў існавання беларускія групы Беластоцкага дзіцячага садка №14 выхавалі больш за сотню дзяцей. Сёлета ў трох групах садка па-беларуску вучыцца каля 80 дзетак. 
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя