Віктара Шведа ўзнагародзілі ордэнам «За вернасць Бацькаўшчыне»

У Бельску Падляшскім прызналі ўзнагароду Віктару Шведу. Беларускі паэт ды публіцыст з Беласточчыны атрымаў ордэн «За вернасць Бацькаўшчыне». Фундатарамі ордэну з’яўляюцца дзеячы беларускай культуры з Беласточчыны і Беларусі.

"Узнагарода шчыра мяне ўзрушыла", - кажа Віктар Швед: 

- Ніколі не спадзяваўся, што атрымаю ордэн. Тым больш важна, што гэта не дзяржаўны, а грамадскі ордэн. Гэта ацэнка маёй дзейнасці, за ўсе мае здабыткі, за ўсё тое, што я напісаў, 16 кніжак выдадзена, надрукавана звыш 4 тысяч вершаў у “Ніве” – гэта мае літаратурныя дасягненні, якія адзначаныя гэтай узнагародай.
Аўтарам ордэна «За вернасць Бацькаўшчыне» з’яўляецца вядомы дзеяч мастацтва ў Беларусі Мікола Кузміч. Узнагароджанне Віктара Шведа адбылося ў межах «Дзён славянскай пісьменнасці», ладжаных Музеям малай бацькаўшчыны ў Студзіводах. Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя