Віншуем Лёлю Міхалюк!

15 траўня юбілей - 85-годдзе - святкуе сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" і Ганаровая старшыня Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі Лёля Міхалюк!

Яна з тых асобаў, што ў паваенныя гады паклалі пачатак беларускаму жыццю ў Брытаніі, нярэдка аддаючы апошняе дзеля агульнай справы. Шматгадовая актыўная грамадская дзейнасць Лёлі Міхалюк, яе адданасць беларускай ідэі адыгралі немалую ролю ў тым, што сёння мы бачым беларускую дыяспару Брытаніі адной з наймацнейшых.
Мы выказваем глыбокую пашану і ўдзячнасць Вам, спадарыня Лёля, за Вашу ахвярнасць, душэўную шчодрасць і неацэнную працу, зробленую Вамі дзеля беларушчыны!
Ад усёй душы віншуем Вас з цудоўнай датай юбілею і зычым моцнага, трывалага здароўя, радасці і спакою ў сэрцы, а таксама цяпла і спагады блізкіх ды сяброў!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"