Рыхтуецца да выдання кніга Уладзіміра Гуткоўскага

У Нью-Ёрку рыхтуецца да выхаду кніга Уладзіміра Гуткоўскага, у якую ўвойдуць яго артыкулы, вершы і эсэ, раней надрукаваныя ў незалежных беларускіх выданнях: "Наша ніва", "Пагоня", "Беларуская маладзёжная", "Народная воля", "Імя" і іншых, а таксама ў амерыканскай прэсе. Прадмова напісаная былым рэдактарам "Беларускай маладзёжнай", а цяпер журналістам BBC Таццянай Мельнічук. Змест кнігі ахоплівае падзеі ў Беларусі за апошнія 20 гадоў.

Мяркуецца, што кніга ўбачыць свет увосень. 

Уладзімір Гуткоўскі - pэдактар часопiса "Big Open World Magazine" (Нью-Ёрк), сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябра Амерыканскага ПЭН-Цэнтра.

Ён запрашае друкаваць матэрыялы ў часопісе "Big Open World Magazine", які быў заснаваны сябрамі Амерыканскай галіны ПЭН-Цэнтра "Пісьменнікі ў выгнанні". Часопіс выдаецца на англійскай і рускай мовах і распаўсюджваецца сярод творчай інтэлігенцыі.