Падляшскаму калектыву „Маланка” 25 гадоў

Аматарскі калектыў беларускай песні „Маланка” адзначыў 25-годдзе сваёй творчай дзейнасці. З гэтай нагоды ў Доме культуры ў Бельску прайшоў адмысловы канцэрт.

Калектыў дзейнічае пры гэтай установе з 1990 года, кажа кіраўнік „Маланкі” Сяргей Лукашук: 
- Столькі людзей прыйшло, якія хацелі нас павіншаваць. Узнагароды ад ваяводы і міністра культуры – крыжы заслугі атрымалі пяць асоб. Думаю, што іх варта было ўзнагародзіць, бо яны 25 гадоў працуюць у “Маланцы”. Таксама атрымалі ўзнагароды ад міністра культуры Польшчы, а тры асобы атрымалі дыпломы ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Павіншаваць калектыў з юбілеем прыехаў і народны ансамбль музыкі і песні „Зараніца” з Магдалінскага Дома культуры, што ў Кобрынскім раёне, а таксама падляшскі калектыў „Ас”.