У Варшаве адкрылася Belarus Press Photo

У варшаўскай майстэрні „Duży pokój” адкрылася выстава Belarus Press Photo. Арганізатары выставы – ініцыятыва „Wolna Białoruś”. Старшыня ініцыятывы Фэлікс Тушка кажа, што палякам варта нагадваць і паказваць, як жыве Беларусь, бо існуе нямала стэрэатыпаў:

- Варта ўвесь час казаць палякам пра тое, што адбываецца ў Беларусі, як выглядае Беларусь. Гэтыя фотаздымкі паказваюць Беларусь з розных бакоў – ад паэтычных да здымкаў людзей недзе на перыферыі. Цікава ўбачыць, як жывуць за ўсходняй мяжой, бо людзі маюць розныя ўяўленні і яны часта непраўдзівыя. Здымкі з выставы Belarus Press Photo тычацца розных тэмаў, у тым ліку прыроды, мастацтва, тэмы палітыкі, а таксама штодзённага жыцця ў Беларусі. Наведаць выставу можна цягам сямі дзён – да 1 красавіка.