Дзень Волі ва Уроцлаве

Беларускія ўдзельнікі праекта «Dzieci razem», прадстаўнікі беларускай дыяспары і польскія сябры разгарнулі на плошчы каля Ратушы бел-чырвона-белыя сцягі, паведамляе прэс-служба камітэта «Салідарнасць».

З прамовай пра гістарычнае значэнне для беларусаў даты 25 сакавіка выступіў кіраўнік фонду «За волю нашу і вашу» Мікалай Іваноў. Пасля выступу беларусы і салідарныя з імі палякі некалькі разоў выгукнулі «Жыве Беларусь!»