У Вільні заснавалі новы беларускі музычны фэст

Першы фестываль беларускай музыкі Belarus Alternative у Вільні адбудзецца 1 і 2 траўня. Візы для гледачоў з Беларусі — бясплатныя.

На першы дзень новага беларускага фэсту заяўленыя выступы гуртоў Brutto, Neuro Dubel і Pomidor/Off. У другі дзень на сцэну выйдуць «Серебряная свадьба», Super Besse, Pukstband. Канцэрты пройдуць у віленскай Teatro Arena, дзе прайшла летась прэзентацыя альбома Лявона Вольскага. Ладзіць фэст Юстас Мамантавас, родны брат знакавага літоўскага музыкі Андруса Мамантаваса. З беларускага боку арганізацыяй займаецца кампанія «Карта дорог», паведамляе tuzin.fm.

Беларусам, якія набудуць квіток на фэст, абяцаецца бясплатная візавая падтрымка. Квіткі ў продажы будуць з 11 сакавіка. Іх кошт — 400 000 на адзін дзень, 700 000 — на два дні.