Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна

24 лютага, у дзень, калі Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 80 гадоў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя класіка і прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты і перакладчыкі паэзіі на беларускую мову ва ўзросце да 30 гадоў.

Журы конкурсу:

Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімер Някляеў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2015 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу сачыце на сайце lit-bel.org.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"