Вечарына памяці Рыгора Барадуліна адбудзецца 27 лютага

Калегі і сябры, блізкія людзі збяруцца разам, каб ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі.

Вечарына, прысвечаная памяці Рыгора Іванавіча Барадуліна, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, выбітнага творцы, які пайшоў з жыцця летась, пройдзе 27 лютага 2015 г. у 18.30.

У межах вечара адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання – першага тома дзённікаў і запісаў народнага паэта Беларусі.

Месца: Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3).

Арганізатары імпрэзы: ГА “Саюз беларускіх мастакоў” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Запрашаем прыходзіць усіх неабыякавых.

Уваход ― вольны.