Ліепая i Беларусь сталi яшчэ блiжэйшыя

А дапамог гэтаму праект Лiепайскай беларускай суполкi «Мара» «Латвiя - Беларусь: насустрач адзiн аднаму». Заключнае мерапрыемства праекта адбылося 30 студзеня ў зале Лiепайской 7-й сярэдняй школы. Цёплыя словы падзякi, добрыя пажаданнi гучалi на розных мовах. А самы нечаканы i вельмi кранаючы сэрца сюрпрыз чакаў гледачоў у самым канцы свята. 

Свята сяброў 

Але аб усiм па парадку. Гэта было свята сяброў. Цёплая сустрэча розных пакаленняў - ад школьнікаў да людзей паважанага ўзросту. Вынiк больш чым паўгадавой работы Лiепайскай беларускай суполкi «Мара» над праектам «Беларусь - Латвiя: насустрач адзiн аднаму», фiнансава пaдтрыманым Лiепайскай гарадской думай. Сабралiся ўсе яго ўдзельнiкi: актывiсты «Мары» з гуртам беларускaй песнi «Паўлiнка», вучнi 9-х класаў лiепайскiх 7-й i 12-й сярэдніх школ (класныя кiраўнiкi - нашы зямлячкi Таццяна Маскалевiч i Валянцiна Васiлеўская), а таксама нaвучэнцы Лiепайскага дзяржаўнага тэхнiкума. Былi i ганаровыя госцi: вiцэ-мэр города Юрый Хадаровiч i дэпутат гарадской думы Раман Мiлaслаўскi - таксама ўдзельнiкi праекта, член праўлення Лiепайскай рускай суполкi Леанiд Зяленскi, эксперт недзяржаўных арганiзацый Лiепайскай думы Брыгiта Дрэйжэ, прадстаўнiк Гробiнскай думы Генадзь Ефімаў i намеснiк дырэктара 7-й сярэдняй школы Нiна Казакова. У зале сабралiся сябры «Мары» з iншых нацыянальна-культурных таварыстваў Лiепаi i суседняй Гробiнi. Яны сталi i ўдзельнiкамi святочнай дзеі на сцэне. Яе дапаўняла прыгожая вiдэoiнсталяцыя аб усiх праведзеных мерапрыемствах.

А што спадабалася іншым? Метадыст адукацыi Лiепайскага дзяржаўнага тэхнiкума Эдзiта Вiрга адзначыла дабразычлівасьць i адкрытасць беларусaў, iх вялiкае жаданне зацiкавiць дзяцей сустрэчамi i сумеснымi справамi. Магчыма, таму сярод навучэнцаў аказалася нямала такiх, xто ўдзельнiчаў ва ўсiх (!) мерапрыемствах праекта. А ён увабраў у сябе працавiтасць i мудрасць дарослых i iмкненне маладых хоць крышку прыблiзiцца да iх.

Радуюць таленты А на заключным вечары праект стаў яшчэ i дэманстрацыяй талентаў. Першую скрыпку тут iграў гурт «Паўлiнка», якi светлымi песнямi i прыгожымi касцюмамi стварыў цудоўны нацыянальны каларыт. Школьнiкi ж чыталi вершы, спявалi, iгралi на музычных iнструментах. А навучэнцы тэхнiкума прадставiлi яшчэ i сучасную танцaвальную кампазiцыю. 

Цёпла ўспрынялi ўcе ў зале верш на беларускай мове i байку Кандрата Крапiвы «Дыпламаваны баран», якiя добра прачытала Таццяна Маскалевiч, выпускнiца Мiнскага педiнстытута iмя М. Танка.  Сапраўдны фурор выклiкаў у гледачоў танец Гробiньскaгa таварыства «Табе i тваiм сябрам». Чаму гэты калектыў стаў жаданым госцем беларусаў? У Гробiнi (гарадку ў 10 км ад Лiепаi) на Мiншчыне ёсьць партнёры. Збiраючыся да iх у госцi, калектыў вырашыў вывучыць песню на беларускай мове. А дзе яе паслухаць ужывую? Так гробiньскія артысты выйшлi на гурт «Паўлiнка». Было гэта гады тры  таму. З той пары лiепайскiя беларусы i гробiньскiя латышы сталi блiзкiмi сябрамi. На заключным мерапрыемстве праекта джазавыя рытмы танца ў выкананнi сенiёраў «завялi» нават юных гледачоў. I выклiкалi шквал апладысментаў. Вось такi яскравы прыклад, як няўемную энергiю ў прыгожым ўзросце можно направiць на радасць сабе i людзям.

А самым кранаючым да слёз стаў фiнальны акорд вечара - выкананне ўсiмi ўдзельнiкамi праекта вядомай песнi «Dzimta valoda» («Родная мова») на латышскай i беларускай мовах. З латышскай на беларускую мову яе пераклаў спецыяльна да гэтага свята па просьбе «Мары» даўгаўпiлскi паэт Станiслаў Валодзька. Пачуўшы знаёмыя рытмы i кранаючыя словы, зала ўстала. Гэта быў акт добрай волi, праяўленне павагi да роднай мовы: латышскай, беларускай, рускай, украiнскай, лiтоўскай - усе яны ў гэты вечар прагучалi ў школьнай зале.

Каб так заўсёды! Падумалася: вось так было б заўсёды ў жыццi! Прыгожа, кранаюча, з павагай. Вядома, няма на свеце больш цi меней прыгожых моваў. Кожная мова дарагая для свайго народа. Кожная iм любiмая ўсiм сэрцам.  - Табе песня больш спадабалася на якой мове? - не вытрымала знаёмая, калi мы iшлi ўжо дамоў.  - Ведаеш, вельмi кранула на беларускай, на маёй роднай мове я слухала яе ўпершыню, - шчыра прызналася я. - Але i на латышскай мове такама прагучала цудоўна!  Вось за гэта жаданне нiкога i нiшто не ставiць вышэй цi нiжэй, што датычыцца нацыянальнай культуры i нацыянальных адносiн, я ўдзячная праекту «Латвiя - Беларусь: насустрач адзiн аднаму». Я ўдзячная яму i за тое, што ён выкрышталiзаваў гэтае жаданне, вельмi спадзяюся, i ў юных сэрцах. Ва ўсякiм разе, сустрэча з Iго Фомiным дапамагла ўсiм нам, рускамоўным, яшчэ на адзiн крок стаць блiжэй да латышоў. А знаёмства з майстрамi мастацтва Беларусi ў рыжскiм палацы «Зiемельблазма» дапамагло зрабiць усiм крок насустрач беларусам.

Аб чым марыць «Мара»?

Як сказала на вечары Брыгiта Дрэйжэ, есть магчымасць працягваць праект - самакiраваннем аб'яўлены новы конкурс. I актывiсты «Мары» мараць гэтую работу працягваць. Кiраўнiком праекта была Жанна Буйніцкая, член праўлення «Мары», мастацкi кiраўнiк гурту «Паўлiнка». Але i ўсе сябры таварыства iшлi побач. Многiя ўдзельнiчалi ў Вялiкай талацэ, у гарадскiм мерапрыемстве «След Лiепаi ў Латвii». Беларуская майстрыца Iрына Бяляева праводзiла для дзяцей майстар-клас па вырабу абярэгаў. Усе мерапрыемствы праекта адлюстроўвалiся на сайце www.nashaliepaja.lv/организации/Мара, на сайтах школ и тэхнікума, у рэгiянальнай газеце «Kurzemes vards» («Курзэмскае слова»). Камп'ютарную прэзентацыю праекта падрыхтавала Вiкторыя Iонiна.

Як прызналася Жанна, усюды, куды б яна не звярталася, i ва ўсiм ёй iшлi насустрач. Ад такiх адносiн гаражан i сяброў хацелася працаваць з яшчэ большай аддачай. Дзецям яна абяцала: самых актыўных з iх чакае паездка ў Беларусь. А дзяцей нельга падманваць. Iм трэба дапамагаць і шмат з імі працаваць. Пра Латвiю яны нямала даведалiся ў тым лiку i з праекта. А пра Беларусь колькi нi расказвай, усё ж лепш гэту сiнявокую краiну пабачыць сваiмi вачамi. Праўда, праекты, якiя фiнансуюцца з гарадскога бюджэта, падтрымлiваюць мерапрыемствы толькi ў Латвii. А хто дапаможа «Мары» за межамi Латвii? Трэба думаць, шукаць партнераў! У адным у беларусаў «Мары» няма сумненняў: работу над праектамi трэба працягваць. На карысьць сабе i добрым людзям, на радасць - дзецям. Яны - будучае i «Мары».

Валянцiна Грыбоўская.

Фота аўтара i Данiса Меерса.