У Сямятычах прайшлі майстар-класы беларускіх песень і танцаў

У Сямятычах, у мясцовым асяродку культуры, на працягу трох дзён група сямятыцкай моладзі сустракалася з беларускім калектывам “Жэмэрва”, які дзейнічае пры Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

“Такія сустрэчы дапамагаюць падтрымаць свядомасць прыналежнасці да культуры сваіх продкаў,” – паясняе дырэктар музея Дарафей Фіёнік :

- Майстар-класы – гэта пераказванне “Жэмэрвою” песень, танцаў, карагодаў, мовы нашай жыхарам Сямятыч. Для іх гэта пашырэнне паняцця сваёй культуры.

Моладзь вучылася спяваць “белым голасам”, які на гэтай тэрыторыі ўжо прызабыты, ды  танцавалі беларускія народныя танцы.

Прайшлі таксама майстар-класы  з падляшскай народнай рукадзельніцай Зояй Майстровіч.