Сябры ГА «Альтэрнатыва» ушанавалі памяць беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў у Вільні

1 лютага, напярэдадні дня нараджэння лідара нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. Кастуся Каліноўскага, сябры «Альтэрнатывы» і іншыя актывісты дэмакратычнага руху наведалі  пляц на Лукішках, дзе 22 сакавіка 1864 г. ён быў пакараны смерцю. 

Да сімвалічнага крыжа былі ўскладзены кветкі, а таксама былі запалены свечкі. Па ўсіх загінулых патрыётах Бацькаўшчыны была аб'яўлена хвіліна маўчання. 
 
Таксама адбылося ўшанаванне памяці на віленскіх могілках Росы. Сябры «Альтэрнатывы» наведалі помнікі братоў Луцкевічаў, Францішаку Аляхновічу, Яўстаху Тышкевічу, Аляксандру Аскерку, Уладзіславу Сыракомлі і іншых выдатных асобаў.