Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Алег Рудакоў. Аб мовах

Руская літаратурная мова развівалася ў першую чаргу дзякуючы моцнаму ўплыву царкоўна-славянскай мовы, на якой усе манахі (а менавіта толькі яны спачатку былі адзінымі грамацеямі) пісалі свае летапісы і бібліі. Старабеларуская літаратурная мова (якая была дзяржаўнай мовай у Вялікім Княстве Літоўскім з XIII па XVIII стагоддзе [500 гадоў]), хоць і меў напачатку таксама невялікі ўплыў ад царкоўна-славянскага, але дзякуючы мясцовым манахам і выбітным царкоўным дзеячам [напрыклад, Кірыла Тураўскі і інш.], быў максімальна набліжаны да народнай мовы (у асноўным “крывічаўскага” дыялекту). Ужо з XI стагоддзя мясцовыя асветнікі пісалі свае кнігі на старабеларускай.

Таксама з гісторыі вядома, што ўжо з XI стагоддзя існавала дзве Русі - Кіеўская Русь, дзе ужывалася ў кнігах царкоўна-славянская мова; і Полацкая Русь, дзе ужывалася ў кнігах старабеларуская мова.

Прыйшлі манголы, і на ўсю Кіеўскую Русь, уключаючы Уладзіміра-Суздальскую і Наўгародскую землі, пачалі распаўсюджвацца мангольскія запазычанні, ці словы, якія прыйшлі з манголамі (напрыклад, “чай”). Але Полацкая Русь была пазбаўленая гэтага ўплыву, таму што яе не змаглі заваяваць манголы, і гэтая тэрыторыя пачала называцца “Белай Руссю”, г.зн. “Вольнай Руссю”. Беларусы ніводнага года не былі пад уладай або пад уплывам манголаў! Адсюль пайшло яшчэ большае размежаванне рускай і беларускай моваў.

А што ж украінская? Яна пачала фарміравацца пазней. Спачатку на Кіеўшчыне ўжывалася таксама царкоўна-славянская кніжная мова, але калі князь Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Альгерд (ядром гэтай дзяржавы была Беларусь, і дзяржаўнай мовай тут была старабеларуская мова) у 1363 годзе ля ракі Сінія Воды разбіў войскі трох мангольскіх ханаў, то ўся тэрыторыя цяперашняй Украіны была далучаная да ВКЛ, і з гэтага моманту тут таксама пачаў распаўсюджвацца ўплыў старабеларускай мовы. Такім чынам, ва Украіне пачала фармавацца свая мова, якая атрымала ўплыў першапачатковы і вельмі моцны ад царкоўна-славянскай, затым ад мангольскай, затым ад старабеларускай.

Беларуская ж мова мае сваю цікавую гісторыю.

Спачатку быў невялікі ўплыў царкоўна-славянскай, затым усё ж народнага “крывічаўскага” дыялекту. У выніку ўтварылася так званая старабеларуская мова. А неўзабаве пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў 1795 годзе старабеларуская літаратурная мова была забароненая царскай уладай. Пісаць беларусам “дазвалялася” альбо на рускай мове, альбо на польскай. Таму з пачатку XIX стагоддзя беларускія літаратары так і рабілі (напрыклад, Яўхім Карскі пісаў на рускай і стаў вялікім “рускім” навукоўцам, прафесарам; а Адам Міцкевіч ствараў на польскай і стаў вялікім “польскім” класікам). Хоць і той, і другі ў сваіх творах канкрэтна гаварылі, што яны ўраджэнцы Беларусі, і менавіта беларускі народ ёсць іх родным народам, і менавіта яму яны прысвячалі свае працы.

Але новая беларуская літаратурная мова адрадзілася. І яна стала нават лепшай ад старабеларускай, таму што канчаткова пазбавілася ад уплыву царкоўна-славянскай мовы. Ужо ў сярэдзіне XIX стагоддзя з'явіліся пісьменнікі - рэвалюцыянеры-адраджэнцы (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багушэвіч і многія іншыя), якія пачалі выдаваць свае працы падпольна і на беларускай народнай “мужыцкай” мове. Кастусь Каліноўскі нават пачаў выдаваць першую беларускую газету “Мужыцкая праўда”. Яны пачалі, іншыя падхапілі. Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч і многія-многія іншыя стварылі новую беларускую літаратурную мову, заснаваную на народнай мове.

Такім чынам, калі б мяне, добра дасведчанага ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, закінуць “машынай часу” ў эпоху Полацкага княства XI стагоддзя, я б спакойна мог размаўляць са сваімі продкамі-палачанамі. А вось калі сучаснага рускага чалавека закінуць “машынай часу” хоць бы ў эпоху Івана Жахлівага ў Маскву, то яго б палічылі “бусурманінам”, г.зн. нярускім, і павялі б “на прэнг” як шпіёна. (Памятаеце кінакамедыю “Іван Васільевіч мяняе прафесію” - смешна, але праўда).

Алег Рудакоў

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.