БНП адшукала пахаванне Антона Адынца

Памяць сябра Таварыства філарэтаў, паэта і перакладчыка Антона Адынца ўшанавалі ў Варшаве. Сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці" адшукалі яго пахаванне на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве, дзе запалілі знічы і ўсклалі кветкі.

Як адзначае Анатоль Міхнавец, у пошуках дапамагла адна з перадач "Радыё Рацыя":

- Ужо не адзін раз дзякуючы менавіта краязнаўчым перадачам "Радыё Рацыя" даведваемся цікавыя факты, якія знаходзяцца побач з намі, якія мы спрабуем неяк адшукаць, папулярызаваць. Мне падаецца, праблема наша, што мы ведаем зорак, пра якіх усе пішуць, усе кажуць, а побач з намі шмат вартых людзей, пра якіх мы ніколі не чулі. Вось дзякуючы даследчыкам, краязнаўцам пра іх можна пачуць.