Беларусы Малдовы адсвяткавалі Стары Новы год

Беларуская Грамада ў Рэспубліцы Малдовы адсвяткавала Новы год паводле старога стылю ў адпаведнасці са старажытнымі звычаямі сваіх продкаў у Доме нацыанальнасцяў ў Кішыневе.

Падчас мерапрыемства, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове, а таксама рускай, украінскай, армянскай і азербайджанскай суполак у Малдове, сябры Беларускай абшчыны Малдовы падвялі вынікі працы за мінулы 2014 год, пазначылі планы на перспектыву.

У межах святочнага мерапрыемства па сустрэчы Новага года паводле старога стылю быў праведзены шэраг віктарын і конкурсаў на веданне роднай мовы і гісторыі Беларусі, мы ўспомнілі даўніну, звычаі сваіх продкаў.

Людзі спявалі беларускія песні і танцавалі, жадалі адно аднаму шчасця і здароўя, поспехаў у Новым годзе.

Мерапрыемства спрыяла яшчэ большаму згуртаванню і яднанню членаў Беларускай абшчыны Малдовы.