Кніга Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» выйшла па-чэшску

На пражскіх прэзентацыях будзе прысутнічаць аўтар, а таксама вядучыя чэшскія палітыкі — Карэл Шварцэнберг, Павал Белабрадэк, Ярамір Штэтын, Павал Свобада.

11 і 12 снежня ў Празе прэзентуюць кнігу Паўла Севярынца «Люблю Беларусь», перакладзеную на чэшскую мову Святланай Вранавай.

Як паведамляе Крыніца.info, да выдання спрычыніліся беларуская суполка «Пагоня», чэшскі ПЭН-цэнтр, мэрыя Прагі, грамадскія арганізацыі і чэшскія хрысціянскія дэмакраты.

Прэзентацыя пройдзе з удзелам аўтара і перакладчыцы, а таксама лідараў беларускай эміграцыі.