Свята беларускай лялькі ў Томску

16 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай лялькі. У гэты дзень у дзiцяча-юнацкай бiблiятэцы творчая група нацыянальна-культурнай аўтаномii беларусаў у Томскай вобласцi правяла мерапрыемства пад назвай «У гасцях у беларускай лялькі», якое уключыла у сябе невялікую выставу саламяных, ільняных лялек і лялек з тканіны, прэзентацыю «Беларуская лялька» - сюжэтную, з песнямі і гульнёй, і майстар- клас па вырабе беларускай лялькі-абярэга. Народная лялька - гэта частка культуры народа. I нам вельмi хацелася перадаць яе характар і аблічча. Паказаць нацыянальныя рысы, якiя заўсёды адзначаны традыцыяй. На працягу некалькiх гадзін дзеці з бацькамi зачаравана слухалi цудоуны аповед аб гiсторыi беларускай лялькi, аб назначэннi абярэгавых лялек, змаглi патрымаць iх у руках. А майстар-клас па вырабе лялькi Спірыдона-сонцаварота наогул прайшоў як адно iмгненне. Нiхто не ўстаў з месца!

Таленавiты майстар Любоў Пушкарова вяла майстар-клас цiкава i з добрымi эмоцыямi. А лялька адправiлася ў кожны дом, каб стаць добрым дапаможнiкам у справах. У гэты дзень мы падарылi ляльку i для бібліятэчнага музея нацыянальнай лялькі, уключыўшы гэты сюжэт у агульную тканіну свята. Cвята спадабалася як дзецям, так i дарослым. Трэба адзначыць, што ўсе мерапрыемствы аўтаномii маюць адукацыйна-пазнавальны характар. I на гэты раз адна са старэйшых членаў аўтаномii журналiст Людмiла Аляксееўна Сярдзюк збiрала матэрыялы, карысталася навуковай лiтаратурай, сама была вядучай свята. Дапамагалi ёй нашы цудоўныя дзяўчаты з вядомага ўжо ў Томскай вобласцi і іншых мясцiнах ансамбля «Медунiца» разам з iх мастацкiм кiраўнiком Аленай Капыловай. Алена, трымаючы ў руках ляльку Куватку, шчыра i прыгожа праспявала дзiцячую калыханку. На гэтым тыднi наша беларуская лялька адправiцца па навучальных установах i будзе зноў i зноў распавядаць аб нашай роднай беларускай краiне.

Любоў Адаскевiч – старшыня Грамадскай нацыянальна-культурнай аўтаномii беларусаў у Томскай вобласцi