Віншуем Алега Трусава з пераабраннем на пасаду старшыні ТБМ!

2 лістапада ў Мінску адбыўся з’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На з’ездзе старшынёй ТБМ быў пераабраны Алег Трусаў. Упершыню ён ачоліў арганізацыю ў 1990 годзе, калі тая была ў крызісе. На сёння арганізацыя налічвае каля 6000 сябраў.

Управа Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе спадара Алега Трусава з пераабраннем і зычыць яму моцы і плёну ў працы, сяброўскай падтрымкі, пераадолення ўсіх нягодаў, а таксама захавання аптымізму!