Часопіс "Сакавік" змяніў назву (+ змест свежага нумара)

Паводле рашэння рэдакцыі часопіс “САКАВІК”, пачынаючы з гэтага нумара, будзе выходзіць пад назвай “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”. Новая назва часопіса, на погляд рэдакцыі, больш лаканічная. Змест і напрамак матэрыялаў часопіса не зменяцца. Як і раней, часопіс будзе скіраваны на асвятленне праблем станаўлення і развіцця беларускай нацыі. Рэдакцыя сыходзіць з таго, што менавіта праз культуру магчыма рабіць уплыў на свядомасць насельніцтва Беларусі, фармаваць і ўзмацняць нацыю.

Вэб-старонка будзе мець тую ж назву, што і раней (www.sakavik.net).

Змест часопіса «КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ» №7, верасень 2014

Віктар Кавалеўскі. Ідэялагічныя ўтопіі, сакрэтныя дамовы, войны і міграцыя насельніцтва.

Пётра Мурзёнак. Наступны перыяд развіцця нацыянальнай ідэі будзе спрыяльным.

Пётра Мурзёнак. Беларусь - не Еўразія, або нацыяльная ідэя сёння.

Тадэуш Стружэцкі. Вяртанне на Радзіму.

Джозеф Кэмпбелл. Серия лекций «ЧЕЛОВЕК И МИФ» (перевод с английского Олега Буевича).