Для рэа­лі­за­цыі За­ко­на «Аб бе­ла­ру­сах за­меж­жа» бу­дзе ство­ра­ны Кан­суль­та­цый­ны са­вет

Для рэа­лі­за­цыі За­ко­на «Аб бе­ла­ру­сах за­меж­жа» бу­дзе ство­ра­ны Кан­суль­та­цый­ны са­вет

Пра гэ­та ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня ін­фар­ма­цыі — прэс-сак­ра­тар МЗС Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый Мі­рон­чык. На­га­да­ем, што да­ку­мент быў пад­пі­са­ны Прэ­зі­дэн­там кра­і­ны 16 чэр­ве­ня.

Пад­трым­ка су­ай­чын­ні­каў за мя­жой

За­ко­нам вы­зна­ча­ны асноў­ныя прын­цы­пы, мэ­ты і кі­рун­кі дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў га­лі­не ад­но­сін з бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа ў мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня са­лі­дар­нас­ці бе­ла­ру­саў ва ўсім све­це, за­ха­ван­ня на­цы­я­наль­на-куль­тур­най ідэн­тыч­нас­ці бе­ла­ру­саў за­меж­жа і ўма­ца­ван­ня іх су­вя­зяў з Бе­ла­рус­сю. «Што ты­чыц­ца на­шых пла­наў па рэа­лі­за­цыі за­ко­на, то мі­ніс­тэр­ства збі­ра­ец­ца да кан­ца го­да рас­пра­ца­ваць па­ла­жэн­не аб Кан­суль­та­цый­ным са­ве­це пры МЗС, а так­са­ма пад­рых­та­ваць па­ся­джэн­не гэ­та­га са­ве­та», — за­явіў Дзміт­рый Мі­рон­чык. Уліч­ва­ю­чы тое, што ў 2015 го­дзе скон­чыц­ца дзе­ян­не дзяр­жаў­най пра­гра­мы «Бе­ла­ру­сы ў све­це», ве­ра­год­на, Кан­суль­та­цый­ны са­вет пры­ме ак­тыў­ны ўдзел у рас­пра­цоў­цы но­вых спо­са­баў уза­е­ма­дзе­ян­ня з бе­ла­ру­са­мі за мя­жой.

Да­рэ­чы, да бе­ла­ру­саў за­меж­жа ад­но­сяц­ца: гра­ма­дзя­не Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць за яе ме­жа­мі; за­меж­ныя гра­ма­дзя­не і асо­бы без гра­ма­дзян­ства, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць за ме­жа­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і са­мі або іх прод­кі па пра­мой узы­хо­дзя­чай лі­ніі на­ра­дзі­лі­ся або пра­жы­ва­лі на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі; за­меж­ныя гра­ма­дзя­не і асо­бы без гра­ма­дзян­ства, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць за ме­жа­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ідэн­ты­фі­ку­юць ся­бе як бе­ла­ру­сы з пунк­ту гле­джан­ня эт­ніч­най пры­на­леж­нас­ці да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да або бе­ла­рус­кай мо­вы, куль­ту­ры, гіс­та­рыч­ных су­вя­зяў, ве­дан­ня і за­ха­ван­ня бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый і звы­ча­яў.

Із­ра­іль і кан­флікт ва Укра­і­не

Вя­до­ма, што Бе­ла­русь даў­но вя­дзе пе­ра­мо­вы з Із­ра­і­лем на­конт ад­ме­ны ві­за­ва­га рэ­жы­му. «Пры гэ­тым бе­ла­рус­кі бок вы­раз­на зы­хо­дзіць з прын­цы­пу, што ні­я­кая ка­тэ­го­рыя бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян не мо­жа быць дыс­кры­мі­на­ва­на па­доб­ным па­гад­нен­нем, — па­ве­да­міў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Та­му мы бу­дзем зы­хо­дзіць з та­го, што па­гад­нен­не з Із­ра­і­лем, як і з ін­шы­мі кра­і­на­мі, бу­дзе рас­паў­сюдж­вац­ца на ўсіх бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян».

Прэс-сак­ра­тар МЗС так­са­ма пра­ка­мен­та­ваў сі­ту­а­цыю з па­ве­дам­лен­ня­мі ў СМІ аб бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзя­нах, за­тры­ма­ных ва Укра­і­не. «У МЗС Бе­ла­ру­сі не па­сту­па­ла афі­цый­най ін­фар­ма­цыі ўкра­ін­ска­га бо­ку аб за­тры­ман­ні бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян па аб­ві­на­вач­ван­ні ў тэ­ра­рыз­ме, пад­рых­тоў­цы ак­цый пра­тэс­ту і ін­шых су­праць­праў­ных дзе­ян­няў, — ска­заў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі СМІ, у Адэ­се бы­лі за­тры­ма­ны двое гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, і на­шы за­меж­ныя ўста­но­вы апе­ра­тыў­на рэ­ага­ва­лі на па­доб­ныя па­ве­дам­лен­ні, пад­трым­лі­ва­лі і пад­трым­лі­ва­юць цес­ны кан­такт з укра­ін­скі­мі пра­ва­ахоў­ны­мі ор­га­на­мі». Ён удак­лад­ніў, што, па на­яў­ных звест­ках, адзін з на­зва­ных гра­ма­дзян з 1 лі­пе­ня ўжо зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а дру­гі — з 5 лі­пе­ня на тэ­ры­то­рыі Ра­сіі.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ