У Беластоку прайшла першая беларуская патанцоўка

У Беластоку адбылася першая беларуская патанцоўка “Аксамітны летні вечар”, на якой зайгралі гурты “Гай” і “Грамада”.

Добра вядомыя беларускія песні - гэта дасканалaя нагода, каб патанчыць.

Кажа адна з арганізатараў мерапрыемства Юліта Сцепанюк:

- Мы хацелі арганізаваць такое мерапрыемства, дзе ўсе маглі б патанчыць і павесяліцца пры такой лёгкай музыцы. Мы вырашылі арганізаваць патанцоўку, каб людзі маглі сустрэцца з сябрамі і добра правесці час.

Прысутныя на імпрэзе выказалі надзею, што такія патанцоўкі будуць праходзіць штогод, а можа і штомесяц.