Прайшла юбілейная “Культура на сходах Музея”

У дзясяты раз Беларускі музей у Гайнаўцы арганізаваў Беларускі этнаграфічны фестываль “Культура на сходах Музея”. Народныя беларускія майстры, традыцыйныя буларускія стравы, беларуская музыка – усё на музейным пляцы.

“Нам Гайнаўка ды мясцовы Беларускі музей вельмі добра вядомыя,” - кажа Аляксандр Дземідзенка з гурта “Рэ1ікт” з Менска, які быў і сёлетняй зоркай фестывалю.

- Вельмі прыемна, што можам паказаць сваю музыку ў акустычна-фестывальным варыянце людзям, каб яны маглі паслухаць, зацаніць. Прывезлі некалькі сюрпрызаў музычных, фальклорныя беларускія песні прывезлі. Вельмі радуе, што сваімі выступамі мы можам узбагаціць гэты фестываль – дадаць колераў у яго палітру.

Дзесяць гадоў назад Музей вырашыў выйсці шырэй да жыхароў Гайнаўкі. Некалькі першых эдыцыі мерапрыемства прайшло перад галоўным уваходам, дзе сцэнай для калектываў былі сходы.