Выйшаў шосты нумар часопіса "САКАВІК"

Выйшаў шосты нумар вэб-часопіса «САКАВІК: КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ»: www.sakavik.net.
У нумары змешчаныя артыкулы рэдактара часопіса Пётры Мурзёнка: «Русский язык супраць нацыяналізму беларусаў і ўкраінцаў», «Колькі беларусаў жыве ў цэлым сьвеце», «Міграцыя беларусаў у Канаду ў параўнаньні з краінамі-суседзямі» - а таксама артыкул Вацлава Ластоўскага «Что нужно знать каждому беларусу?» у перакладзе Пётры Мурзёнка на рускую мову.
Рэдактар часопіса заклікае дасылаць свае артыкулы і водгукі.