Беларускія дзеячы ўзнагароджаныя ў Бельску Падляшскім

Медаль “Заслужаны для горада Бельска Падляшскага” атрымаў Сяргей Лукашук - шматгадовы дырэктар Бельскага дому культуры, музычны кіраўнік калектыву беларускай песні “Маланка”.

“Гэта вельмі мяне ўзрадавала”, - кажа Сяргей Лукашук.

- А сатысфакцыя такая, што ацанілі маю працу для горада Бельску ў дзялянцы культуры, бо 38 гадоў кіраваў домам культуры, быў першым арганізатарам дзён Бельску Падляшскага ў 1976 годзе.

Медаль “Заслужаны для горада Бельска Падляшскага” быў сёлета прызначаны ўпершыню. Узнагародзілі ім яшчэ чатыры асобы, у тым ліку праваслаўнага свяшчэннік мітрата айца Лявонція Тафілюка, настаяцеля прыходу святога Міхаіла Архангела ў Бельску Падляшскім ды спартсменку Камілю Ліцьвінку.