Вось і кухня загаварыла па-беларуску!

Усе дарогі вядуць туды – у самае ўтульнае месца ў кватэры… Так-так! Гэта — кухня. Тут мы штодня выкарыстоўваем безліч начыння і посуду. А ці ўмеем кожнае з іх назваць па-нашаму, па-беларуску? Кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе новую паштоўку з серыі “Не маўчы па-беларуску!” і прапаноўвае гатаваць і вучыць родную мову адначасова!

Шукайце паштоўкі серыі на стэндах FlyCards!

Не маўчыце па-беларуску!

Не маўчы па-беларуску!” — серыя паштовак ад кампаніі “Будзьма!” і маладых таленавітых мастачак Дар’і Мандзік і Яны Войцік — бясспрэчна дапаможа ў штодзённай камунікацыі ўсім, хто толькі пачынае размаўляць на беларускай мове ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня.

Не маўчым па-беларуску разам!