У Цюрыху патрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў

Праваабаронцы Amnesty International і Libereco — Partnership for Human Rights правялі ў швейцарскім Цюрыху пікет ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Яны нагадалі жыхарам і гасцям горада пра тое, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі 1000 дзён знаходзіцца за кратамі і заклікалі мінакоў далучыцца да петыцыі адносна вызвалення Алеся ды іншых беларускіх палітзняволеных, якія цяпер утрымліваюцца ў турмах. Швейцарскія актывісты патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць усіх палітвязняў Беларусі да пачатку чэмпіянату свету па хакеі, які стартуе ў Мінску 9 траўня.