Вечар беларускіх танцаў з фальклорным ансамблем «Сіта»

26 красавіка ў кавярні „Kloostri ait“, па адрасе Vene tn 14, жыхары Таліна авалодалі асновамі народных танцаў Беларусі, а таксама атрымалі асалоду ад жывой музыкай, выкананай фальклорным ансамблем «Сіта». Каля паўсотні гасцей пранікліся беларускай паэзіяй і песняй пад акампанемент гітары Таццяны Грыневіч, артысткі Беларускай Дзяржаўнай філармоніі.

Разам са сваімі калегамі з ансамбля «Сіта» Таццяна не толькі прэзентавала творы нацыянальнага фальклору, але і навучыла ўсіх жадаючых традыцыйным танцам. На яе думку, родныя песня й танец – асноўныя цагліны ў падмурку, на якім вырастае сапраўдны чалавек-патрыёт.