Віншуем Петруся Капчыка!

23 красавіка юбілей адзначае сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Пятрусь Капчык (Украіна).

З вялікай прыемнасцю віншуем Вас з юбілеем, шаноўны спадар Пятрусь! Няхай жыццё дорыць Вам шмат радасці, святла і прыемных падзеяў, няхай цудоўны настрой, натхненне і аптымізм ніколі Вас не пакідаюць! Шчыра зычым Вам шчасця, сяброўскіх усмешак і абавязкова выдатнага здароўя!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"