Беларусы Канады адсвяткавалі Дзень Волі

У нядзелю 30 сакавіка 2014 года ў залі Беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтра Таронта адбылося святкаванне Дня Волі. Прысутныя былі прыемна ўражаныя новым фарматам імпрэзы: замест традыцыйнага даклада ўдзельнікам святкавання была прапанаваная віктарына па гісторыі ўтварэння БНР. Віктарыну падрыхтавалі і цудоўна правялі Алена Лявончанка і Ірына Тоўсцік.

Святкаванне праходзіла пад лозунгам салідарнасці з народам Украіны. Спеўны гурт "Яваровы людзі" падахвоціў усіх выканаць разам украінскую песню "Заспіваймо пісні, товариші моï". Прысутныя змаглі пабачыць кадры з мітынгу, арганізаванага ўкраінскай дыяспарай Таронта, на якім выступалі і сябры ЗБК.

Прэсавая служба ЗБК