Мітынг-акцыя ў Варшаве

У нядзелю 23 сакавіка каля амбасады Расійскай Федэрацыіі ў Варшаве адбылася супольная беларуска-польска-ўкраінская мітынг-акцыя.

Асноўнымі на мітынгу прагучалі лозунгі: не акупацыіі Крыму, не паўзучай акупацыіі Беларусі.

Як паведаміў адзін з беларускіх удзельнікаў акцыі, 23 сакавіка - адмысловы дзень, бо набліжаюцца ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якія сталіся сімвалам барацьбы за волю і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны. Таму менавіта ў гэты складаны час, калі расійскія войскі без згоды народу Беларусі знаходзяцца на тэррыторыі нашай Радзімы, мы мусім выказаць пратэст каля амбасады Расійскай Федэрацыі, а таксама падтрымаць братні ўкраінскі народ.

На мітынгу выступілі вядомыя беларускія, польскія ды ўкраінскія грамадска-палітычныя дзеячы: Зміцер Бародка (рух «Разам для Беларусі»), Ігар Коктыш (cтваральнік InterPolit.org), Аляксей Дзікавіцкі (сябра рады БНР), Вячаслаў Сіўчык (рух «Разам»), Малгажата Гасеўска (дэпутат сейму РП), Марцін Свянціцкі (дэпутат сейму РП) ды інш.

Акцыя ў Варшаве была арганізаваная кампаніяй «Разам для Беларусі» пры медыйнай падтрымцы грамадска-палітычнай сеткі ІnterPolit.org

Нагадаем што ў гэты дзень акцыіі салідарнасці адбылісь таксама ў Нью-Ёрку («Беларусы ў выгнанні») і Празе («Асацыяцыя за мадэрнізацыю»).