Святкаванне Дня Волі ў Таліне

25 сакавіка “Пралеска” адзначыла Дзень Волі. Апоўдні беларусы Таліна сабраліся каля мемарыяльнай дошкі на вуліцы Вене, 19, усталяванай у гонар ваенна-дыпламатычнай місіі БНР, якая знаходзілася тут у 1920-ых гадах. Удзельнікі ўсклалі кветкі ў гонар 96-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і зладзілі невялікае шэсце па вуліцах старога Таліна.