12 месяцаў на адной паштоўцы

Як не заблытацца ў беларускіх назвах месяцаў? Не назваць кастрычнік красавіком, а травень – ліпнем? З гэтай праблемай сутыкаюцца многія – бацькі і дзеткі, школьнікі і студэнты, кандуктаркі і кантралёры. Кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе наглядны і зручны дапаможнік – новую паштоўку з серыі “Не маўчы па-беларуску!”.

Шукайце паштоўкі серыі на стэндах FlyCards! Не маўчыце па-беларуску!
 
“Не маўчы па-беларуску!” – серыя паштовак ад кампаніі “Будзьма!” і маладых таленавітых мастачак Дар’і Мандзік і Яны Войцік – бясспрэчна дапаможа ў штодзённай камунікацыі ўсім, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня.Не маўчым па-беларуску разам!