У Бельскім белліцэі рыхтуюцца да Дня Волі

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Бельску Падляшскім рыхтуюцца да Дня Волі. На гэты ж дзень ў школе запланаваныя мерапрыемствы ў межах святкавання Дня незалежнасці Беларусі. 25 сакавіка з’яўляецца самай важнай датай для нашага белліцэя, - кажа дырэктар Андрэй Сцепанюк:

- З самага ранку школа будзе ўпрыгожаная і плакатамі, і зразумела бел-чырвона-белымі сцягамі. Чарговы ўжо год арганізуем для першакласнікаў так званы беларускі турнір, дзе кожны клас будзе рыхтаваць пэўныя канкурэнцыі. Мы таксама думаем зрабіць паказ страваў беларускіх, як гэта неаднойчы рабілі. Не толькі можна будзе паглядзець на беларускія блюды, але таксама на сталы, як яны ўпрыгожваюць.

Адбудуцца таксама сустрэчы з пісьменнікамі і беларускімі дзеячамі, накіраваныя да вучняў другіх і трэціх класаў.