Сучаснае беларускае мастацтва ў Гайнаўцы

Выстава пад назвай “Кола” адкрылася ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы. У экспазіцыю выставы ўвайшлі працы беларускіх мастакоў, якія звязаныя з Гародняй:Аляксандра СільвановічаУладзіміра Панцялеева,Валянціны Шобы ды Васіля Касцючэнкі.

Па словах дырэктара гарадзенскай выставачнай заліІрыны Сільвановіч, кожны з іх выпрацаваў свой непаўторны стыль:

- Гэтых людзей аб’ядноўвае шмат што, па-першае, яны скончылі Акадэмію мастацтваў у Менску. Па-другое, яны маюць прыкладна па пяцьдзясят гадоў. Яны знайшлі сваю ўнікальную тэхніку, маюць свой твар у мастацтве – гэта вельмі важна, бо іх адразу пазнаюць.

Падчас вернісажу выступіў калектыў “Фантазія” з гарадзенскай музычнай школы №1 імя Семенякі. Прысутнічаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў ПольшчыАляксандр Авяр’янаў.

Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка.