Купалаўскую “Паўлінку” пакажуць у Гайнаўцы

Класічны спектакль падрыхтавала група вучняў беларускага ліцэя ў Гайнаўцы, якая ўжо год працуе разам з выпускніцай тэатральнай акадэміі ў Беластоку, акторкай Тэатру "Чрэва" Яаннай Стэльмашук-Троц. "Паўлінка і праз сто гадоў блізкая для кожнага з нас", - кажа Яанна.

Яанна Стэльмашук-Троц:

- Я так падумала, што можна гэтым зацікавіць і паказаць, што вялікая літаратура, вялікі Янка Купала – ён не толькі такі бронзавы, як на памятніку, але таксама можа быць тут, паміж намі, у тэатры на сцэне. І аказалася, што і праўда, што можна паказаць гэта са сцэны.

Прэм’ера “Паўлінкі” ў выкананні вучняў Гайнаўскага беларускага ліцэя пройдзе ў найбліжэйшую пятніцу ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.