З Беларускай клубоўні ў Празе скралі абраз Бялыніцкай Божай Маці

Падчас калядных святаў Беларускую клубоўню ў Празе абрабавалі невядомыя злачынцы, пакінуўшы за сабой разбітую шыбу і пагром у памяшканні. У першыя дні новага году клубоўня сапраўды вяглядала жахліва. Злачынцы скралі ікону Бялыніцкай Божай маці, якую выканаў і падараваў клубоўні даўні сябра Пагоні, славуты беларускі мастак Алесь Пушкін. Як ні дзіўна, сучасныя злачынцы маюць добры густ!

Алесь Пушкін стварае ікону Бялыніцкай Божай маці

Акрамя іконы, была скрадзеная ўся тэхніка і некаторыя дробныя рэчы. Усе кнігі, хай і ў раскіданым выглядзе, засталіся на клубоўні.

Неабыякавыя сябры могуць дапамагчы клубоўні фінансава, ахвяраваўшы нейкія грошы на замену шыбы (каштуе 3000 крон) і набыццё новай тэхнікі (праектар, калонкі). Нумар рахунку Пагоні:

2600498753 / 2010 (Fio banka).

З павагай,

суполка Пагоня