Акцыя салідарнасці ў Кіеве

7-га студзеня на Раство паводле юліянскага календара беларускія і ўкраінскія дэмакратычныя актывісты з ініцыятывы Руху Салідарнасці "Разам" правялі ў Кіеве акцыю салідарнасці з адным з самых вядомых беларускіх палітвязняў, лідарам беларускіх прадпрымальнікаў Міколам Аўтуховічам і іншымі палітвязнямі.
Удзельнікі акцыі напісалі і адправілі паштоўкі 11 беларускім палітвязням, а таксама віншавальную тэлеграму Міколу Аўтоховічу, які нарадзіўся 7 студзеня. Актывісты памаліліся за палітзняволеных каля Міхайлаўскага сабора і паставілі за іх свечкі ў паходнай міжканфесійнай капліцы на Майдане Незалежнасці.  Таксама беларуская дэлегацыя падтрымала імкненне ўкраінскае нацыі да вяртання ў Еўропу праз выступы са сцэны Еўрамайдана. Украінцы падтрымалі беларусаў воплескамі, скандавалі “Жыве Беларусь!”, “Разам – сіла!” (відэа ёсць тут - http://www.youtube.com/watch?v=_-Vjx1duRak).