У Варшаве адзначаць трэцюю гадавіну Плошчы

19 снежня а 13 гадзіне ў Варшаве на Замкавай плошчы адбудзецца акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Акцыя прысвечаная трэцяй гадавіне Плошчы 2010 года, калі былі збітыя і пасаджаныя ў турму сотні людзей, якія дэманстравалі супраць фальсіфікацыі выбараў.

Па словах Зміцера Бародкі, галоўная ідэя акцыі – прыгадаць пра падзеі, а таксама пра людзей, якія мужна стаялі за сваю праўду.

- У Беларусі была свая Плошча, свой Майдан, які быў жорстка падаўлены, каб мы маглі з гэтага зрабіць пэўныя высновы і вынесці для сябе ўрок дзеля таго, каб не паўтарылася гэта ў будучым.

Арганізатары акцыі – Грамадзянская кампанія Разам для Беларусі, Беларускі Дом у Варшаве.

Вікторыя Сцяпановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава