У Варшаве пройдзе канферэнцыя пад назвай "Ці памятае Еўропа пра Беларусь?"

Удзельнічаюць Андрэй Саннікаў, Наталля Радзіна, Агнешка Рамашэўская-Гузы і Марэк Мігальскі. Канферэнцыя прысвечаная трэцяй гадавіне падзей у Мінску – мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і яе жорсткага падаўлення беларускімі ўладамі.

Канферэнцыя пачнецца ў 18.30 у Варшаўскім універсітэце. У ходзе канферэнцыі будуць абмяркоўвацца палітычная сітуацыя і стан правоў чалавека ў Беларусі, дачыненні паміж ЕЗ і Беларуссю, салідарнасць міжнароднай супольнасці. Арганізатарамі сустрэчы з'яўляюцца Ars Politica і парталы Korespondent Wschodni і Nowa Politologia. Сярод партнёраў і патронаў канферэнцыі Беларускае Радыё Рацыя.