Цыкл сустрэч з беларускімі культурнымі дзеячамі ў Таліне

З 7-га па 28-га снежня, у межах месяца беларускай культуры ў Эстоніі, жыхары Таліна знаёмяцца з творчасцю вядомых прадстаўнікоў беларускай культуры: Уладзіміра Арлова, Валянціна Акудовіча, Эдуарда Акуліна. Творчыя сустрэчы з гасцямі з Беларусі праходзяць кожную суботу ў будынку Талінскай цэнтральнай бібліятэкі ( вул. Estonia pst, 8).

Арганізатарамі мерапрыемстваў з’яўляюцца Беларускі Дом «Пералеска» ў Таліне і эстонская грамадская арганізацыя Valgevene Uus Tee. Праект месяца беларускай культуры стаў магчымы дзякуючы падтрымцы прадстаўнікоў мясцовага бізнесу і інфармацыйнай падтрымцы інтэрнэт-тэлебачанні АРУ ТВ.

Месяц беларускай культуры пачаўся 7-га снежня з творчай сустрэчы з класікам беларускай гістарычнай прозы Уладзімірам Арловым, аўтарам такіх твораў як “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Краіна Беларусь” , “Адкуль наш род” і многіх іншых. Ён расказаў пра дзіўныя сакрэты беларускай гісторыі, пра свае кнігі і творчасць, адказаў на пытанні гасцей.

14 снежня прайшла творчая сустрэча з Валянцінам Акудовічам. Адзін з найболей яркіх філосафаў сучаснай Беларусі, вядомы літаратар, аўтар кніг «Мяне няма. Разважанні на руінах чалавека», «Разбурыць Парыж», «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» дыскутаваў з гасцямі творчай сустрэчы пра гісторыю і сучаснасць Беларусь, беларускую мову, нацыянальную культуру і ментальнасць, актуальную для беларусаў тэму змены нацыянальнай парадыгмы.

Наступным мерапрыемствам у Таліне, якое адбудзецца 21-га снежня, стане візіт паэта і барда, рэдактара часопіса «Верасень » Эдуарда Акуліна.

Уваход на ўсе мерапрыемствы у межах месяца беларускай культуры вольны па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефоне +37258401584 ці па электроннай пошце dom.praleska@gmail. com.

Беларускі Дом «Пералеска» - цэнтр беларускага грамадскага жыцця і культуры ў Эстоніі, які адчыніўся ў верасні 2013 года ў цэнтры эстонскай сталіцы дзякуючы намаганням мясцовых энтузіястаў Беларусі. У межах працы беларскага дома дзейнічае дзіцячы цэнтр творчасці ў Таліне, дзе праходзяць сустрэчы эстонскіх беларусаў і эстонцаў, якія цікавяцца Беларуссю, адзначаюцца беларускія нацыянальныя святы, а таксама працуюць грамадскія арганізацыі і праекты для развіцця беларуска-эстонскіх адносін.