Выйшаў 4-ты нумар часопіса "САКАВІК"

Дарагія сябры!

Часопіс «САКАВІК» віншуе людзей Беларусі з надыходзячымі святамі - Калядамі, Новым 2014-м годам і зноў жа з Калядамі. Зычым шчасця, здароўя і поспехаў у новым годзе. Да сваіх віншаванняў далучаем кароткі змест чарговага нумара часопіса, які змешчаны 15 снежня на нашым вэб-сайце www.sakavik.net (часопіс «САКАВІК», №4, снежань 2013).

У свежым нумары Вы знойдзеце артыкул з творчай спадчыны прафесара Крукоўскага (16.10.1923 – 30.09.2013). Гэта, відаць, адзін з апошніх твораў беларускага філосафа, дзе ён разглядае праблемы цыклічнасці сацыяльнага і культурнага развіцця грамадства.

А.Згерскі яшчэ раз звяртаецца да аналізу стану беларускага грамадства і прыходзіць да высновы, што няма падставаў цвердзіць пра нежыццяздольнасць беларускай нацыянальнай супольнасці. У артыкуле В. Казловай праводзіцца аналіз дэталяў пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага Саюза і магчымы уплыў рэалізацыі гэтага пагаднення на Беларусь. Пётра Мурзёнак аналізуе параметры беларускай ментальнасці, якія яшчэ не адпавядаюць ментальнасці цывілізаваных краін. У чацвёртым нумары падаецца цікавая інфармацыя пра пачатак фестываляў арганнай музыкі ў Беларусі; пра першы з іх, які прайшоў у кастрычніку на Пастаўшчыне, распавядае адзін з арганізатараў фестываля, сп. Т.Стружэцкі.

На старонках вэб-сайта «САКАВІК» змешчаныя таксама цікавыя матэрыялы з іншых крыніц, прысвечаныя развіццю беларускасці і беларускай культуры. Запрашаем на старонкі часопіса.

Будзем радыя, калі Вам спадабаецца публікаваная інфармацыя і ў Вас узнікне жаданне падзяліцца ёю з Вашымі сябрамі.

Рэдакцыя часопіса «САКАВІК», www.sakavik.net