Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Эрыкс Екабсонс. Стан даследаванняў гісторыі беларусаў у Латвіі

Беларусы на тэрыторыі Латвіі ўжо ў канцы XIX стагоддзя складалі значную частку жыхарства Латгаліі (усходняй Латвіі), а ў міжваенны перыяд іх колькасць вагалася ад 75 тыс. ў 1920 да 27 тыс. ў 1935. Не ўнікаючы ў гэтым тэксце ў прычыны такіх рэзкіх зменаў колькасці беларусаў, абмяжуемся канстатацыяй таго, што ў любым разе беларусы складалі каля 2-4% насельніцтва незалежнай Латвійскай Рэспублікі і да таго ж развівалі актыўную грамадскую дзейнасць. Сёння беларусы ў Латвіі ёсць другой паводле колькасці нацыянальнай меншасцю Латвіі, у выніку чаго гісторыя гэтай меншасці набывае асаблівае значэнне. 

Паўнавартаснае даследаванне гісторыі беларусаў Латвіі магло пачацца толькі пасля аднаўлення незалежнасці латвійскай дзяржавы ў пачатку 1990-х з адкрыццём архіваў і бібліятэк для даследчыкаў і магчамасцю агучваць матэрыялы, знойдзеныя там.

Першай за гэта ўзялася дасведчаны навуковец і былы гісторык латвійскага камуністычнага руху – прафесар Ілга Апінэ. Вынікам яе працы стала першае абагульненне гісторыі і цяперашняй сітуацыі беларусаў у Латвіі ў асобным даследаванні[1]. У цэлым невялікая, але важная кніга карэктна паказвае галоўныя этапы развіцця і дзейнасці беларускай меншасці (праўда, аўтарка здзіўляе сцверджаннем, што продкі аўтахтонных беларусаў Латгаліі, прыбылі сюды ў X-XI стст. як  крывічы, цягам усіх наступных стагоддзяў захаваўшы сваю мову і традыцыі, адпаведна жывучы ў поўнай ізаляцыі ад навакольных працэсаў, што, зразумела, ёсць немагчымым). Галоўным недахопам кнігі і некалькіх артыкулаў І.Апінэ па беларускай тэматыцы[2] ёсць поўная адсутнасць выкарыстання ў іх архіўных матэрыялаў.

У сярэдзіне 1990-х гг. быў надрукаваны шэраг артыкулаў гісторыка Эрыкса Екабсонса пра дачыненні Латвіі з Беларускай Народнай Рэспублікай у 1919-20 гг., а таксама дзейнасці ўмоўна беларускага вайсковага аддзелу пад камандваннем Станіслава Булак-Балаховіча ў Латвіі ў пачатку 1920 г. Артыкулы цалкам базаваліся на нявыкарыстаных архіўных матэрыялах Латвіі і Польшчы і фактычна закраналі пытанне да таго часу ў гісторыі Латвіі цалкам невядомае (пазней гэтыя матэрыялы былі апублікаваныя таксама ў Польшчы і Беларусі).[3]

Пасля гэтага ў навуковых выданнях Латвіі і Беларусі быў надрукаваны шэраг артыкулаў таго ж аўтара пра гісторыю беларускай меншасці ў перыяд незалежнасці Латвіі ў 1918-1940 гг.[4], рэпрэсіі супраць беларусаў у Савецкай Латвіі ў 1940-1941 гг.[5] і дзейнасць беларускай меншасці ў часы нямецка-фашысцкай акупацыі[6], асноўнай крыніцай якіх таксама былі пераважна архіўныя матэрыялы.

Акрамя згаданага вышэй у 2012 г. Латвійскі ўніверсітэт скончыла Кацярына Казачонак, якая напісала і вельмі паспяхова абараніла магістарскую працу на тэму “Беларуская меншасць у Латвійскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гг.: прыклад дзейнасці Кастуся Езавітава” (навуковы кіраўнік – прафесар Эрыкс Екабсонс), на падставе якой ужо напісана некалькі навуковых артыкулаў.[7] Беручы пад увагу месца абароны працы, выкарыстанне латвійскіх крыніцаў і змену сталага месца жыхарства на Латвію, К.Казачонак можна часткова ўважаць за прадстаўніцу латвійскай гістарыяграфіі.  

Нягледзячы на згаданыя апублікаваныя працы латвійскіх гісторыкаў, варта зазначыць, што глыбокія даследаванні гісторыі беларускай меншасці яшчэ наперадзе і ў ідэале яны маюць адбывацца супольна з беларускімі гісторыкамі.

АўтарЭрыкс Екабсонс - доктар гісторыі, асацыяваны прафесар Латвійскага ўніверсітэту (Рыга).

 

Крыніцы:

[1] Apine, Ilga. Baltkrievi Latvijā. Zinātņu Akadēmijas Filozofijas un socioloģijas institūts, 1995, 90 lpp.

[2] Apine, Ilga. The Belarusian and Polish Minorities // Humanities and Social Sciences. Latvia. Minorities in Latvia (the 1990s). No. 3 (12), p. 77-98.

[3] Jēkabsons, Ēriks. Ģenerālis Staņislavs Bulak-Balahovičs un Latvija//Latvijas Arhīvi. 1995. Nr. 1, 16.–21.lpp.; Latvijas un Baltkrievijas Tautas Republikas attiecības (1919–1920)// Latvijas Arhīvi. 1996. Nr. 1/2, 35.–41. lpp.; Stosunki między Łotwą i Białoruską Republiką Ludową w latach 1919–1921 // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1997. Nr. 7, s. 49–62;Латвия и Белоруссия. Начало отношений (1919–1920) // Берасцейскi Хранограф. Выпуск 2. Брэст, 1999, 142–157 стр.; Łotysze w oddziale Stanisława Bułak-Bałachowicza w latach 1918–1919 i pobyt oddziału na Łotwie w latach 1919–1920 // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 2011, t. 35, s. 158–172.

[4] Jēkabsons, Ēriks. Baltkrievi Latvijā 1918.–1940. gadā// Latvijas Vēstures Institūta Žurnāls. 2001. Nr. 4, 104.–133. lpp.; Белорусы в Латвии в 1918–1940 годах  //Беларуская дыяспара як пасреднiца ў дыялогу цывiлiзацый. Матэрыялы III Мiжнароднага кангрэса беларусiстаў. Мiнск: Беларускi Кнiгазбор, 2001, 47–71 стр.;  Культурная деятельность белорусов Латвии в 1918–1940 годах// Латвiя – Беларусь: Дыялог двух культур. Матэрыялы I Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi 4 снежня 2004 года. [Рыга, 2006], 76–93 стр.; Выходцы с Гродненщины в общественно-политической жизни белорусов Латвии в 20-30-е г. ХХ в.// Культура гродзенскага рэгіёну: Праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зборнік навуковых прац/ Адк. рэд. А. М. Пяткевіч. Гродна:ГрДУ, 2003, С. 150–155..

[5] Jēkabsons, Ēriks. Padomju represijas pret Latvijas poļiem, lietuviešiem un baltkrieviem 1940.–1941. gadā//Totalitārie režīmi un to represijas Latvijā 1940.–1956. gadā. Latvijas vēsturnieku komisijas 2000. gada pētījumi. Latvijas Vēsturnieku komisijas raksti. 3. sēj. Rīga, 2001, 51.–70. lpp.

[6] Jēkabsons, Ēriks. Baltkrievu sabiedriski politiskā darbība Latvijā nacistiskās Vācijas okupācijas laikā 1941.–1945. gadā // Totalitārie okupācijas režīmi Latvijā 1940.–1964. gadā. Latvijas Vēsturnieku komisijas 2003. gada pētījumi. Latvijas Vēsturnieku komisijas raksti. 13. sēj. Rīga, 2004, 306.–331. lpp.; Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка-фашысцкай акупацыі (1940-1945) // Беларускі Гістарычны Агляд. 2006. Toм 13, сшытак 2 (25), ст. 199–234; Беларусы ў Латвіі ў часы нямецка-фашысцкай акупацыі // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, Мінск, 8 красавіка 2010 г. / рэдкал.: A.A. Каваленя (гал. рэд.), С.Я. Новікаў (нам. гал. рэд.) [i інш.]. Мінск: МДЛУ, 2010. Выпуск 9, ст. 30-41.

[7] Напрыклад: Казаченок К. “Беларусский процесс” в Латвии: обвинение, оправдание, наказание // Латыши и беларусы: вместе сквозь века. Сборник научных статей. Ред. М.Г.Королев. Минск: РИВШ, 2012, 29-42 стр.

 

Гэты артыкул з'явіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 25, No. 4.
© 2013 The_Point Journal/Belarusian Review

 

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.