У Караляўцы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Амаль чатыры сотні гледачоў прыйшлі у Палац культуры моладзі г. Калінінграда (Караляўца) ушанаваць памяць нашага нацыянальнага героя Вікенція Канстанціна Каліноўскага. Паводле статыстыкі Каралявец - “самы беларускі” горад Расіі, хаця большасць нашых землякоў ужо ў другім пакаленні лічыць сябе “калінінградцамі”. Публіка была даволі стракатай: тут былі і пажылыя людзі, для якіх Беларусь атаясамліваецца з краінай, якой на сучасных мапах ужо няма - гэта “Белоруссія” з Песнярамі, Белазамі, Лявоніхай, партызанамі і гэтак далей; была і моладзь - нешматлікая, але якая мае досвед змагання за незалежнасць, за мову і нацыянальныя святыні. Сама іпрэза сваёй канцэртнай праграмай збольшага была разлічана на апошніх. Распачалі урачытасць каралявецкія музыкі вядомымі творамі беларускіх кампазітараў і паэтаў: “Малітва”, “Чырвоны касцёл” і інш. Потым словы пра Кастуся Каліноўскага казалі старшыня таварыства Ігар Шаховіч, віцэ-консул Рэспублікі Літва Романас Сянапедзіс. Падтрымаць імпрэзу прыехаў наш даўні сябар - паэт, бард, актор Віктар Шалкевіч. На заканчэнне упершыню ў нашым горадзе даў свой канцерт выдатны калектыў з Горадні “Людзі на балоце”. Моладзь фатаграфавалася на сцэне з бел-чырвона-белым сцягам. Нас чакаў добры працяг: вячэра, якая заўсёды дае магчымасць падвысіць тэмпературу нашых адносін да узроўню сяброўскіх. Жыве Беларусь!