Угодкі Слуцкага паўстання адзначылі ў Брусэлі

Акцыя, прымеркаваная да ўгодкаў Слуцкага паўстання, прахойшла на плошчы Шумана ў Бруселі. Арганізатары заяўляюць, што для акцыі адмыслова выбралі час абедзеннага перапынку, каб як найбольш палітыкаў з еўрапейскіх установаў, сядзібы якіх знаходзяцца ў Бруселі, змаглі яе пабачаць. Ход акцыі пракаментаваў сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Зміцер Піменаў:

- Людзі адмыслова да нас падыходзяць, цікавяцца нагодай мерапрыемства. І ўсіх цікавіць змест улётак, якія мы распаўсюджваем. Простыя людзі падыходзяць і пытаюцца: а што гэта за сцяг, што гэта за краіна? Мы адказваем, што гэта Беларусь – апошняя дыктатура ў Еўропе. І вельмі прыемна адчуваць падтрымку простых людзей. Бо яны са шчырасцю падтрымліваюць нас.