65-ая гадавіна трагічнай смерці Хведара Ільяшэвіча

7 лістапада споўнілася 65 гадоў з дня трагічнай смерці выдатнага беларускага паэта, гісторыка, грамадскага дзеяча Хведара Ільяшэвіча.

У час нямецкай акупацыі ён узначальваў Беларускі Камітэт на Беласточчыне: ладзіў школьніцтва і рэдагаваў газету “Новая дарога”. 

Як падкрэслівае даследчыца жыцця і дзейнасці Хведара Ільяшэвіча доктар Лена Глагоўская, гэтая значная постаць надалей застаецца мала вядомай сучасным беларусам:

- На жаль, магіла яго зараз не існуе. Але Юры Попка, родам з Беласточчыны, фактычна дзякуючы Ільяшэвічу ён стаў сведамым беларусам, і потым, сплачваючы яму доўг, збіраў ягоную спадчыну. Сёння, можна сказаць, адзінае месца, дзе захаваная памяць пра Ільяшэвіча, - гэта гарадскі музей у Лаймене, дзе памяткі, што сабраў Юры Попка, захоўваюцца.

Хведар Ільяшэвіч загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Нямеччыне 7 лістапада 1948 года.

Фота са збораў Жоржа Навумчыка і Лены Ільчук (ЗША).