У Крынках развіталіся з Таццянай Яновіч

Родныя і сябры развіталіся ў Крынках з Таццянай Яновіч, жонкай вядомага беларускага пісьменнікаСакрата Яновіча. Жалобнае набажэнства адбылося ў мясцовай царкве Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.

У развітанні прымалі ўдзел дзеці Яновічаў, а таксама сябры і знаёмыя, якія былі частымі госцьмі ў іх хаце:

Яраслаў Яновіч: Аднойчы я ішоў з маці па вуліцы, і запытаў колькі мне гадоў, яна сказала, што шэсць. З прыемнасцю гэта ўспамінаю.

Юрый ХмялеўскіУспамінаю атрасіны ў 80-ыя гады ў беластоцкім клубе “Gwint”. Тады Сакрат быў у нас госцем - у БАСаўцаў, з ім была Таня, памятаю яе народны беларускі строй. Яна была вельмі ветлівай асобай, заўсёды разам з Сакратам.

Лёнік ТарасевічПара людзей, якія дапаўнялі адно аднаго. Сакрат быў інтэлектуальным рухавіком, а Таня старалася ўсё гэта спалучыць, была такім анёлам Сакрата.

Таццяна Яновіч памерла 31 кастрычніка на 78 годзе жыцця. Яна была пахаваная побач са сваім мужам Сакратам на крынкаўскіх праваслаўных могілках.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім Таццяны Яновіч. Светлая ёй памяць!