З'явіўся чарговы, сёмы па ліку альманах літаратараў замежжа «Беларус». У новым выпуску – не толькі арыгінальныя творы (прадмова В. Воранава, проза В. Зайкі, вершы св. памяці С. Вітушкі, успаміны В. Якімовіч, «ГалюцыНАЦЫІ» М. Шчура), але і пераклады І. Варабей (аповеды індзейскага пісьменніка Т. Кінга), А. Мінкіна (Рэмбо, Мілаш, Фалькіўскі), С. Сокалава-Воюша (папулярныя песні і рамансы), Я. Лапаткі (урыўкі з «Лузіядаў» Камойнша). Папярэднія выпускі альманаха даступныя ў фармаце pdf на сайце kamunikat.org . Гл. таксама:
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане